Тэма ўрока №1 "Падрыхтоўка да кантрольнай тэставай работы"
Каб падрыхтавацца, трэба праштудзіраваць тэсты ў канцы падручніка. Кантрольны будзе складзены на іх базе.
Тэма ўрока №2 "Кантрольная тэставая работа"
Доступ - падчас урока №2. Сачыце за раскладам. Дэдлайн: +15 хвілін.
Адказы афармляем на лістку, фатаграфуем і дасылаем на эл.пошту svika1971@gmail.com
Кантрольны тэст па беларускай мове
11 клас, ІІ варыянт
-
Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае:
а) чытаюць г) алея
б) падземны д) дзянёк
в) хтосьці
-
Адзначце словы, у якіх літара е абазначае два гукі:
а) заехаць г) калье
б) елка д) дзеці
в) несці
-
Адзначце словы з марфалагічным падваеннем зычных:
а) мышшу г) пытанне
б) ссохнуць д) калоссе
в) падаконнік
-
Адзначце мнагазначныя словы:
а) прыстаўка г) аснова
б) корань д) канчатак
в) суфікс
-
Адзначце запазычаныя словы:
а) сейбіт г) лазня
б) сфера д) кювет
в) эгаізм
-
Адзначце пару сінонімаў:
а) родны – роднасны г) лаяцца - брахаць
б) спагада – жорсткі д) прыліпнуць - адарвацца
в) здабытак – страта
-
Адзначце словы, якія існуюць і ў рускай, і ў беларускай мовах, але маюць рознае значэнне (міжмоўныя амонімы):
а) краска г) плот
б) воля д) пуд
в) склон
-
Якія фразеалагізмы маюць значэнне “вельмі многа”?
а) хоць гаць гаці г) на вераб’іны скок
б) і куры не дзяўбуць д) мора па калена
в) як кот наплакаў
-
Выберыце словазлучэнні, дзе ў канчатку трэба ўставіць а:
а) не з’еў бутэрброд.. г) шкатулка з малахіт..
б) кіраўнік камбінат.. д) не бачыў такога прастор...
в) дырэктар завод..
-
Выберыце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:
а) глыбокае Нарач г) дарожная насып
б) прыгожае кенгуру д) старажытны рукапіс
в) залаты медаль
-
Адзначце словы, якія пішуцца асобна:
а) вывучыць (на)памяць г) плакаць (у)голас
б) памераць (у)абхват д) (на)версе сасны
в) разбегчыся (ў)рассыпную
-
Адзначце спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца словазлучэннямі:
а) прыходзіць май г) прыгожыя далі
б) даволі прыгожы д) няхай узыдзе
в) дарогі і вуліцы
-
Выберыце словазлучэнні з галоўным словам назоўнікам (назоўнікавыя словазлучэнні):
а) песня шчасця г) падхапіць песню
б) умелы з дзяцінства д) шостае кураня
в) Купалавы вершы
-
Выберыце словазлучэнні з прымыканнем:
а) шырокі прастор г) паступіць ва ўніверсітэт
б) вучыцца старанна д) гаворка па-беларуску
в) выбіцца ў людзі
-
У якіх сказах патрэбен працяжнік?
а) Тры плюс тры шэсць. г) Прырода жывая кніга.
б) Сёння дзень цёплы, сонечны. д) Цудоўная рэч жыццё.
в) У дружбе жыць шчаслівым быць.
-
У якіх сказах дзейнік выражаны дзеясловам?
а) Агонь, што расклалі пагрэцца, паціху дагараў.
б) Садок садзіць – жыццё харашыць.
в) Прага тварыць жыла ў ім з маленства.
г) На золку далі каманду збірацца.
д) Век зжыць – не мех сшыць.
-
Адзначце сказы з неаднароднымі азначэннямі:
а) Шчодра ліло цяпло яркае красавіцкае сонца.
б) Крокамі цвёрдымі мужнымі ідзе па планеце маладосць.
в) Некуды спяшаецца вясёлая руплівая мурашка.
г) Не ные толькі бессардэчнае сцарсцвелае ад зайздрасці і злосці сэрца.
д) На ўскрайку горада вырас новы шматпавярховы дом.
-
Адзначце двухсастаўныя сказы.
а) Вагон – хата Міколкава.
б) Навокал – цёмны лес.
в) На полі не было відаць ні душы.
г) Нечакана абвясцілі перапынак.
д) Апошні паварот.
-
У якім сказе перад злучнікам і трэба паставіць коску?
а) Белы дзень і чорная ноч.
б) На Палессі цякуць буйныя рэкі і густа стаяць лясы.
в) Туман сцяліўся над вадою і над ім узыходзіла поўня.
г) Узмах вясла і сонны бераг адплывае ўдалеч.
д) Здавалася, абоз пройдзе спакойна і нічога не здарыцца.
-
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.
а) Там_дзе дрыжала празрыстае неба, цяпер чарнелі хмары.
б) Я рады, што нямала зведаў_што ёсць пра што паўспамінаць.
в) Там, дзе ўзышло сонца_і дзе былі відаць рэдкія сосны, пачынала бялець вёска.
г) Даводзілася спяшацца, таму_што дарога няблізкая.
д) Мы зразумелі, што_калі ўсё перапраўляць, то трэба рабіць плот.
!!! Некаторыя не даслалі сачыненне "Незабыўныя старонкі школьнага жыцця". Чакаю.