Тэма ўрока "Вобраз Паўлінкі як увасабленне беларускага нацыянальнага характару.
"Паўлінка" - класічны твор беларускай драматургіі"
1. Пытанні:
Назваць жанры драмы.
Што такое трагедыя, камедыя, драма?
Што такое рэмарка, рэпліка, дыялог, палілог, маналог, канфлікт, дзея, акт, з'ява, карціна?
Да якога жанру адносіцца гэты твор?
2. Пералічыць усіх герояў п'есы.
3. Хто з персанажаў найбольш спадабаўся? Чаму? Ахарактарызаваць яго ( у любой форме, пісьмова).
4. Падабраць эпітэты да назвы п'есы. Якой уяўляецца Паўлінка пасля першага знаёмства з творам?
5. Якія выказванні і паводзіны Паўлінкі сведчаць пра тое, што яна кахае маладога настаўніка?
6. Як ставіцца Паўлінка да сваіх бацькоў? Аб чым гэта сведчыць?
Дамашняе заданне: напісаць сачыненне-разважанне " Што з'яўляецца галоўнай перашкодай на шляху Паўлінкі да шчасця?" ці водгук на твор "Паўлінка" (на выбар). Даслаць усім да 27.05 (8 029 1740231).
Заўвага! Асабліва чакаю работ ад Мінкоўскага В., Нарэйка Л., Нікончыка С.,Талайка Д.(!) і відэа чытання байкі (пажадана).