Главная

Курьер гимназии №2 2020/2021 уч. год

Добры дзень, дарагія мае! Прызнаюся: я – збіральніца пазітыву. Яго шукаю заўсёды, ва ўсім, узрошчваю сама і вам раю: здорава дапамагае. Нават калі што-небудзь не ладзіцца, глядзіш – а вакол цябе рассыпаны, як бісер, харашынкі гэтага свету: запозненая восеньская кветка, серабрыстая павуцінка на стрыманым восеньскім сонцы, сямейка вераб’ёў пад страхой і іх гаспадарлівае чырыканнеJ Усмешка, камплімент, прыстойны ўчынак… Мір і лад у сям’і, стараннасць дзяцей… Гучыць па радыё любімая песня, добра падрыхтаваўся не самы дбалы вучань… Амаль увесь 11 клас атрымаў дзясяткі па кантрольным дыктанце!

І не кажыце мне, што шчасце – абсалютная велічыня і для яго патрэбна многае і адразу! Нягледзячы ні на што, насуперак усяму МОЖНА І ТРЭБА быць шчаслівым тут і зараз. Як кажа наша Раіса Іванаўна, “хочаш быць шчаслівым – будзь ім!” І ў гэтым нам дапамогуць маленькія, але штодзённыя залацінкі пазітыву. Давайце шукаць іх разам!

Сяклюцкая В.В.

Скачать или просмотреть этот номер газеты можно здесь

 

 

Робототехника в гимназии

 

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 1 гость.

Контакты

222397, Минская обл.
г. Мядель, ул. 17 Сентября, 6
Тел. (017-97) 40-3-38

гимназия

 

Akavita CY-PR.com

Туристический портал Нарочанского края: туризм, отдых, услуги, здравницы, новости, информация  Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь