21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.
Міжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень,
абвешчаны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА,
штогод адзначаецца 21 лютага.
Дзевяцікласнікі гімназіі-інтэрната гэты дзень адзначылі ў раённай бібліятэцы. Конкурсна-гульнявую праграму, прысвечаную гэтаму святу, падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын –
Гавары са мной па-беларуску! ( Я.Янішчыц)